Навукоўцы Беларуска-Расійскага ўніверсітэта (Магілёў) распрацавалі электронны гід для грамадскага транспарту на базе тэхналогій GPS, GLONAS. Пра гэта паведаміў карэспандэнту БЕЛТА навуковы кіраўнік праекта, загадчык кафедры электратэхнікі і электронікі ўстановы адукацыі Фёдар Трухачоў.

Гэта сукупнасць інфармацыйных экранаў, мабільных дадаткаў і праграмнага забеспячэння, якая дазваляе ў аўтаматычным рэжыме перадаваць візуальную і гукавую інфармацыю. Яна палягчае і спрашчае працу кіроўцы, паколькі працэс перадачы інфармацыі аб прыпыначных пунктах аўтаматызаваны, а пасажырам дае магчымасць убачыць і адсачыць маршрут руху транспартнага сродку, пазнаёміцца з аб'ектамі, размешчанымі на шляху следавання.

"Ідэя стварэння электроннага гіда з'явілася напярэдадні чэмпіянату свету па хакеі ў Беларусі, каб турысты маглі ў грамадскім транспарце знаёміцца па дарозе з горадам, яго мінулым і знакавымі аб'ектамі, лепш планавалі маршрут і рацыянальна выкарыстоўвалі час знаходжання ў краіне. Толькі для ўвасаблення ідэі ў рэальнасць спатрэбілася два з лішнім гады, але сваю актуальнасць яна не страціла. Электронны гід прызваны дапамагчы развіць інфраструктуру турызму, павысіць ступень інфарматызацыі і імідж беларускіх гарадоў, а для грамадскага транспарту - гэта яшчэ і сучасная рэкламная пляцоўка з патэнцыйна шырокай аўдыторыяй", - адзначыў навуковец.