Дэлегацыя беларускіх ветэранаў прыме ўдзел у святкаванні Дня Перамогі ў Маскве. Пра гэта паведаміў карэспандэнту БЕЛТА старшыня Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў Анатоль Адоньеў.

Дэлегацыя беларускіх ветэранаў прыме ўдзел у святкаванні Дня Перамогі ў Маскве. Пра гэта паведаміў карэспандэнту БЕЛТА старшыня Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў Анатоль Адоньеў.

"Шэсць беларускіх ветэранаў па запрашэнні пасольства Расійскай Федэрацыі ў Беларусі прымуць удзел у маскоўскім парадзе, а таксама іншых мерапрыемствах, прысвечаных святкаванню 70-годдзя Вялікай Перамогі. Яны правядуць сустрэчы з удзельнікамі вайны з Расіі, сваімі аднапалчанамі. Мы вельмі рады, што ў нашых ветэранаў ёсць магчымасць пабываць у Маскве, адчуць радасць падзей, якія звязаны з Перамогай у Вялікай Айчыннай вайне. Бо яны ўнеслі важкі ўклад у абарону дзяржаў, якія некалі ўваходзілі ў склад Савецкага Саюза", - сказаў Анатоль Адоньеў.

Дэлегацыя беларускіх ветэранаў адправіцца ў Маскву 7 мая. Як адзначыў старшыня мінскай ветэранскай арганізацыі, дэлегацыя невялікая, бо многія ўдзельнікі вайны ўжо адчуваюць сябе недастаткова фізічна здаровымі, каб пераадолець шлях да расійскай сталіцы. Аднак усе яны будуць запрошаны на не менш грандыёзнае свята, якое адбудзецца ў Мінску.

Як паведамлялася раней, у ваенным парадзе ў Мінску 9 мая прымуць удзел больш за 5 тыс. вайскоўцаў і каля 250 адзінак баявой тэхнікі ў складзе 19 пешых і 24 парадных разлікаў сучаснай ваеннай тэхнікі. Яго ўдзельнікамі стануць курсанты Ваеннай акадэміі Беларусі, ваенна-тэхнічнага факультэта БНТУ, вайскоўцы 120-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады, 38-й і 103-й асобных гвардзейскіх мабільных брыгад, 86-й і 85-й брыгады сувязі, 56-га, 60-га, 74-га асобных палкоў сувязі, зводнай роты ганаровай варты, а таксама зводны аркестр Узброеных Сіл, парадныя разлікі Дзяржаўнага памежнага камітэта, унутраных войскаў Міністэрства ўнутраных спраў, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Паўдзельнічаюць у парадзе і вайскоўцы Узброеных Сіл Расіі.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)