8 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Уступная кампанія-2014 уступае сёння ў сваю вырашальную стадыю - беларускія ВНУ пачынаюць 8 ліпеня прымаць дакументы ад абітурыентаў. Пра гэта паведаміла карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар Міністэрства адукацыі Юлія Ваніна.
8 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Уступная кампанія-2014 уступае сёння ў сваю вырашальную стадыю - беларускія ВНУ пачынаюць 8 ліпеня прымаць дакументы ад абітурыентаў. Пра гэта паведаміла карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар Міністэрства адукацыі Юлія Ваніна.
Паводле яе слоў, сёлета скарочаны тэрмін падачы дакументаў у ВНУ. Вызначыцца з тым, на якія спецыяльнасці абітурыентам падаць заявы, можна з 8 па 12 ліпеня. Пры гэтым уведзена норма, якая дазваляе падачу дакументаў у прыёмныя камісіі ВНУ і ССНУ даверанымі асобамі абітурыентаў. У тым выпадку, калі абітурыенты ў перыяд уступнай кампаніі не могуць падаць дакументы ў прыёмную кампанію асабіста, ім прадастаўляецца права зрабіць гэта праз сваю давераную асобу. Пры гэтым прычына павінна быць паважлівай - захворванне, удзел у міжнародных конкурсах і спаборніцтвах, службовая камандзіроўка або іншая, і абавязкова пацверджаная дакументальна. Даверанай асобай абітурыента можа быць сваяк, апекун або іншы грамадзянін, якому абітурыент прадаставіў натарыяльна засведчанае права прадстаўляць свае дакументы ва ўстанову вышэйшай або сярэдняй спецыяльнай адукацыі.
Яшчэ адно новаўвядзенне ўступнай кампаніі сёлета - усе ВНУ Беларусі аб'яднаны ў адзін паток. Сёлета было вырашана адмовіцца ад падзелу ВНУ на патокі, так што ўсе абітурыенты будуць падаваць дакументы ў ВНУ адначасова.
Прыём дакументаў на ўсе факультэты і спецыяльнасці - на бюджэтныя месцы ў вочнай (дзённай, вячэрняй) або завочнай, у тым ліку дыстанцыйнай формах, у дзяржаўных ВНУ будзе праводзіцца з 8 па 12 ліпеня. Пры гэтым па завочнай форме ў ВНУ сельскагаспадарчага профілю свае тэрміны - з 1 па 30 лістапада.
Тэрміны ўстаноўлены і для тых, хто хоча атрымаць вышэйшую адукацыю за кошт сродкаў юрыдычных асоб, індывідуальных прадпрымальнікаў, фізічных асоб або ўласных сродкаў, гэта значыць платна. Вочна (дзённая) або завочная форма ў Акадэміі МУС, Магілёўскім вышэйшым каледжы МУС, Камандна-інжынерным інстытуце МНС, Гомельскім інжынерным інстытуце МНС, Інстытуце памежнай службы дакументы будуць прымацца з 8 па 28 ліпеня. Гэтыя ж тэрміны вызначаны для Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі і Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Для іншых дзяржаўных і прыватных ВНУ - гэта з 8 па 31 ліпеня (для завочнай формы сельгаспрофілю - з 1 па 30 лістапада).
Абітурыенты падаюць у прыёмную камісію - заяву на імя кіраўніка ВНУ па ўстаноўленай форме, арыгіналы дакумента аб адукацыі і дадатку да яго (за выключэннем асоб, якія паступаюць для атрымання другой вышэйшай адукацыі), арыгіналы сертыфікатаў ЦТ, праведзенага ў Беларусі ў год прыёму, медыцынскую даведку аб стане здароўя, дакументы, якія пацвярджаюць права абітурыента на льготы пры залічэнні для атрымання вышэйшай адукацыі, 6 фотакарткаў памерам 3х4 см.
Юлія Ваніна таксама адзначыла, што ўступныя выпрабаванні ў сілавых ВНУ (Акадэміі МУС, Магілёўскім вышэйшым каледжы МУС, Камандна-інжынерным інстытуце МНС, Гомельскім інжынерным інстытуце МНС, Інстытуце памежнай службы) пройдуць з 13 па 16 ліпеня, а ў такіх ВНУ, як Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў, Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў - з 13 па 22 ліпеня. Для ўсіх астатніх - з 13 па 18 ліпеня (завочная форма сельгаспрофілю - з 1 па 20 снежня).
Залічэнне абітурыентаў на бюджэтныя месцы ў ВНУ МУС і МНС, а таксама ў Інстытуце пагранслужбы і Ваеннай акадэміі пройдзе да 20 ліпеня, у дзяржаўных акадэміях мастацтваў, музыкі і ўніверсітэце культуры - да 26 ліпеня, а ў іншых ВНУ - да 22 ліпеня (завочная форма сельгаспрофілю - да 25 снежня). Што тычыцца месцаў для атрымання адукацыі на платнай аснове, то ў ВНУ сілавога блока - да 29 ліпеня, у ВНУ сферы культуры - да 29 ліпеня, ва ўсіх астатніх - да 2 жніўня (завочны сельгаспрофіль - да 25 снежня).
Упершыню сёлета абітурыентам, якія не прайшлі на бюджэтныя вострадэфіцытныя месцы, будзе прадастаўлены "другі шанец" - магчымасць удзелу ў дадатковым наборы на вакантныя месцы. Пры гэтым вызначаны тэрміны такога набору на месцы, якія засталіся пасля залічэння абітурыентаў на дзённую бюджэтную форму атрымання адукацыі. Прыём дакументаў ад абітурыентаў будзе ажыццяўляцца з 23 па 28 ліпеня ("сілавыя" - з 21 па 25 ліпеня, "творчыя" - з 27 па 28 ліпеня). А залічэнне пройдзе 29 ліпеня ("сілавыя" - 26 ліпеня, "творчыя" - 29 ліпеня). Раней былі сітуацыі, калі ў некаторых ВНУ пасля 15.00 апошняга дня прыёму дакументаў маглі застацца незапоўненымі бюджэтныя месцы. А пры гэтым і ў гэтай жа ВНУ ці іншай на гэту спецыяльнасць былі абітурыенты, якім у гэтых месцах было адмоўлена. Цяпер установы адукацыі змогуць карэктаваць працэс набору на бюджэт. Калі месца засталося вакантным, яго змогуць прапанаваць абітурыенту, які быў наступным у спісе, альбо таму, хто з такімі ж сертыфікатамі ЦТ паступаў у іншую ВНУ.
Новая рэдакцыя правіл прыёму зрабіла ўступную кампанію больш прафарыентаванай. Кароткія тэрміны падачы дакументаў не дазволяць абітурыентам "баяцца" ад адной ВНУ да іншай. "Да выбару сваёй будучыні трэба падыходзіць усвядомлена і загадзя", - лічыць прэс-сакратар.
Сёлета прадастаўлена магчымасць абітурыентам - спартсменам высокага класа, уключаным у склады нацыянальных і зборных каманд Рэспублікі Беларусь, атрымліваць вышэйшую адукацыю за кошт сродкаў бюджэту ў завочнай або вячэрняй форме па спецыяльнасцях, не звязаных з фізічнай культурай і спортам. Акрамя таго, з'явілася магчымасць атрымання вышэйшай адукацыі за кошт сродкаў бюджэту ў завочнай форме асобам, якія працуюць не толькі ў сельскагаспадарчых, але і перапрацоўчых і абслугоўваючых сельскую гаспадарку арганізацыях, а таксама ў прадпрымальнікаў, якія ажыццяўляюць дзейнасць па вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі, у сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках.
Пры паступленні ў сельскагаспадарчыя ВНУ на спецыяльнасці на скарочаны тэрмін атрымання адукацыі (на базе сярэдняй спецыяльнай адукацыі) абітурыенты будуць здаваць толькі два ўступныя выпрабаванні па профільных прадметах, форма правядзення якіх устанаўліваецца прыёмнай камісіяй (абітурыенты, якія паступаюць у іншыя ўстановы адукацыі, у якасці трэцяга ўступнага выпрабавання здаюць ЦТ па рускай або беларускай мове). Захавана норма, якая дае абітурыентам, якія паступаюць на завочную форму атрымання адукацыі ў сельскагаспадарчых установах вышэйшай адукацыі на спецыяльнасці сельскагаспадарчага профілю, магчымасць выбару: альбо здаваць уступныя выпрабаванні ва ўстанове адукацыі, альбо прад'яўляць сертыфікаты ЦТ.-0-
Навіны Беларусі (БелТА)