Беларускія ВНУ 12 ліпеня пачынаюць прымаць дакументы ад абітурыентаў, паведамляе БЕЛТА.
Беларускія ВНУ 12 ліпеня пачынаюць прымаць дакументы ад абітурыентаў, паведамляе БЕЛТА.
Прымаць дакументы на бюджэт у абітурыентаў будуць па 17 ліпеня, у тым ліку ў сілавыя, творчыя ВНУ. На платныя месцы тэрмін падачы ўстаноўлены па 4 жніўня, у сілавыя і творчыя ВНУ - па 31 ліпеня і 2 жніўня адпаведна.
Выпускнікам профільных класаў педагагічнай накіраванасці, якія паступаюць на педспецыяльнасці, трэба будзе падаваць дакументы з 12 па 14 ліпеня, каб прайсці сумоўе. Такія тэрміны ўстаноўлены як для тых, хто прэтэндуе на бюджэт, так і для платнікаў.
Абітурыентам трэба будзе асабіста падаць у прыёмную камісію пасведчанне асобы, заяву, якая запаўняецца па ўзоры, што выдаецца ВНУ, дакумент аб адукацыі, на падставе якога паступае малады чалавек. У пакет дакументаў уваходзяць таксама сертыфікаты ЦТ, медыцынская даведка, дакументы, якія пацвярджаюць льготы, калі такія ёсць, і фатаграфіі. Іх форма і колькасць устанаўліваюцца ВНУ.
З 18 ліпеня пачынаюцца ўступныя выпрабаванні па творчасці, фізічнай культуры, а таксама для абітурыентаў са сярэдняй спецыяльнай адукацыяй, якія паступаюць на скарочаную форму навучання.
Залічэнне на бюджэт працягнецца па 28 ліпеня, у сілавых ВНУ - па 24-е. На платнае аддзяленне ў звычайных ВНУ будуць залічаць па 6 жніўня, у сілавых - па 2 жніўня, у творчых - па 3 жніўня.
Завершыцца ўступная кампанія 6 жніўня.