23 ліпеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларускія замежныя ўстановы павінны актыўна ўдзельнічаць у рэалізацыі агульнадзяржаўных задач. Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў 23 ліпеня на нарадзе з кіраўнікамі беларускіх замежных устаноў, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Гэта мерапрыемства з'яўляецца выніковым у межах іх вучобы.
"Замежныя ўстановы павінны быць на чале вырашэння агульнадзяржаўных задач", - сказаў міністр. Кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства пры гэтым падкрэсліў, што МЗС не на словах, а на справе павінна быць перадавым ведамствам на знешніх межах краіны.
Сяргей Мартынаў адзначыў, што праграма цяперашняй вучобы паслоў была пабудавана такім чынам, каб ахапіць ключавыя моманты іх дзейнасці. "Разлічваю, што падчас сустрэч з прэм'ер-міністрам, кіраўнікамі галін вы атрымалі шмат неабходнай інфармацыі, адчулі рытм і характар працы дзяржавы ў цяперашніх умовах, - сказаў міністр. - На гэтых сустрэчах перад беларускімі замежнымі ўстановамі былі пастаўлены задачы, якія складаюцца з знешніх і ўнутраных фактараў. Разлічваю, што вы неадкладна прыступіце да іх рэалізацыі".
Штогадовая вучоба кіраўнікоў замежных устаноў праходзіла ў Мінску з 12 па 23 ліпеня. У гэты перыяд была арганізавана серыя семінараў і кансультацый, на якіх перад дыпламатамі выступалі кіраўнікі міністэрстваў, дзяржаўных камітэтаў і канцэрнаў. На сустрэчах абмяркоўваліся актуальныя тэндэнцыі ў інавацыйным развіцці, гаворка ішла аб умацаванні транзітнага патэнцыялу, патрэбах галін эканомікі ў замежных інвестыцыях, задачах па прасоўванні высокатэхналагічнай прадукцыі на знешнія рынкі. Кіраўнікі замежных устаноў абмяняліся думкамі аб метадах раскрыцця патэнцыялу СЭЗ Беларусі. Асаблівая ўвага была ўдзелена рэалізацыі стратэгій замацавання беларускіх прадпрыемстваў на замежных рынках.
У БелГПП прайшоў круглы стол аб ролі маркетынгавых службаў і кантактная біржа з удзелам кіраўнікоў прадпрыемстваў-экспарцёраў. У сваю чаргу беларускія дыпламаты падзяліліся вопытам па павышэнні эфектыўнасці працы знешнегандлёвых службаў беларускіх экспарцёраў. Асаблівая ўвага ў гэтым годзе была ўдзелена прасоўванню турыстычнага патэнцыялу Беларусі.
БЕЛТА
Беларускія замежныя ўстановы павінны актыўна ўдзельнічаць у рэалізацыі агульнадзяржаўных задач - С.Мартынаў /дапоўнена/
23.7.20100 праглядаў