27 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Па выніках таргоў на адзінай сесіі Беларускай валютна-фондавай біржы 27 снежня курс беларускага рубля ў адносінах да долара ЗША і еўра працягнуў расці, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА. Адносна долара нацыянальная валюта ўмацавалася на Br20 да Br8360 за $1. У параўнанні з апошнімі біржавымі таргамі па амерыканскай валюце (23 снежня) аб'ём здзейсненых здзелак вырас амаль удвая і склаў $68,311 млн. На продаж сёння папярэдне прапаноўвалася $68,373 млн., на куплю - $65,594 млн. У адносінах да еўра беларускі рубель сёння таксама ўмацаваўся - на Br30 да Br10930 за 1 еўра. Прапанова на продаж еўрапейскай валюты на сённяшніх таргах значна перавысіла попыт на яе: згодна з папярэднімі заяўкамі, на продаж прапаноўвалася 52,8 млн. еўра, на куплю - 50,192 млн. У выніку таргоў аб'ём здзейсненых здзелак склаўся на ўзроўні попыту (23 снежня - 30,494 млн. еўра). І толькі да расійскага рубля курс нацыянальнай валюты сёння працягнуў зніжацца, хоць і нязначна. Ён усталяваўся на ўзроўні Br269 за 1 расійскі рубель супраць учорашняга Br268. Аб'ём попыту на расійскія рублі склаў 1 млрд. 608,1 млн. расійскіх рублёў пры прапанове на продаж 1 млрд. 535,212 млн. У выніку аб'ём таргоў па гэтай валюце склаўся на ўзроўні, які крыху перавышае прапанову, аднак так і не дасягнуўшы ўзроўню попыту, - 1 млрд. 542,212 млн. расійскіх рублёў (26 снежня - 886,836 млн.).-0-

БЕЛТА