22 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Па выніках таргоў на адзінай сесіі Беларускай валютна-фондавай біржы 22 снежня нацыянальная валюта ўмацавалася ў адносінах да долара ЗША і еўра, да расійскага рубля – нязначна знізіла пазіцыю, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Курс беларускага рубля сёння ўстанавіўся на ўзроўні Br8390 за $1 супраць учорашняга Br8410. Аб'ём таргоў па долары знізіўся амаль удвая – да $52,214 млн. (21 снежня – $100,349 млн.). На продаж сёння прапаноўвалася $52,642 млн., аб'ём папярэдніх заявак на куплю долараў склаў $49,051 млн.
У адносінах да еўра нацыянальная валюта сёння вярнула ранейшую пазіцыю: пасля ўчорашняга аслаблення на Br60 на сённяшніх таргах яна ўмацавалася роўна настолькі ж. Такім чынам, курс беларускага рубля да еўра склаўся на ўзроўні Br10970 за 1 еўра. Аб'ём прапановы на продаж еўра сёння перавысіў аб'ём попыту: 23,875 млн. еўра супраць 21,760 млн. Аб'ём таргоў у выніку склаўся на ўзроўні 22,242 млн. еўра, павялічыўшыся адносна ўчорашняга паказчыка амаль у 1,5 раза (21 снежня – 15,291 млн.).
Да расійскага рубля курс нацыянальнай валюты знізіўся на Br1 да Br266. Аб'ём здзейсненых здзелак па гэтай валюце сёння склаў 1 млрд. 563,266 млн. расійскіх рублёў (21 снежня – 1 млрд. 171,566 млн.). Аб'ём попыту на расійскія рублі склаў 1 млрд. 658,527 млн. расійскіх рублёў, на продаж прапаноўваўся згодна з папярэднімі заяўкамі крыху менш – 1 млрд. 560,901 млн.-0-
БЕЛТА
Беларускі рубель чарговы раз умацаваўся да долара і еўра
22.12.20110 праглядаў