Функцыянальныя магчымасці беларускіх педыятраў пашырацца, паведаміў журналістам міністр аховы здароўя Валерый Малашка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Функцыянальныя магчымасці беларускіх педыятраў пашырацца, паведаміў журналістам міністр аховы здароўя Валерый Малашка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы гатовы да пэўнай трансфармацыі і развіцця службы. У бліжэйшыя гады павінны звярнуць увагу на амбулаторна-паліклінічную дапамогу дзецям. Зараз дастаткова актыўна развіваем першаснае звяно медыцынскай дапамогі даросламу насельніцтву, фарміруем інстытут урача агульнай практыкі. Шмат у чым гэты шлях павінны прайсці і ў педыятрыі, дадаўшы пэўныя кампетэнцыі ўрачу-педыятру", - сказаў Валерый Малашка.

Як растлумачыла начальнік аддзела медыцынскай дапамогі маці і дзецям галоўнага ўпраўлення арганізацыі медыцынскай дапамогі і экспертызы Мінздава Валерый Малашка, паступова ўчастковых педыятраў будуць рыхтаваць да таго, каб яны маглі ацаніць стан ЛОР-органаў, вачэй, каб у іх былі навыкі агляду неўралагічнага статусу дзіцяці, а ў выпадку неабходнасці накіроўвалі пацыента да вузкага спецыяліста. Гэта датычыцца працы педыятраў у паліклініках гарадоў. У сельскай мясцовасці абслугоўванне дзяцей у асноўным вядзецца ўрачамі агульнай практыкі.

Змены пацягнуць вырашэнне арганізацыйных пытанняў, у тым ліку будзе пераглядацца працягласць часу прыёму. Змены не будуць адначасовымі, патрабуецца час на падрыхтоўку спецыялістаў.

Валерый Малашка адзначыў, што шматпрофільныя цэнтры для аказання меддапамогі дзецям ёсць у кожнай вобласці. Высокія тэхналогіі даступныя ва ўсіх рэгіёнах. У сувязі з гэтым яшчэ больш актуальным стаіць пытанне рэфармавання амбулаторна-паліклінічнага звяна. Разам з гэтым важна захаваць яго прафілактычную накіраванасць.

У Беларусі выпрацавана аптымальная мадэль аказання дапамогі маці і дзецям, яна даказала сваю эфектыўнасць. Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя беларуская мадэль рэкамендавана для прымянення ў краінах постсавецкай прасторы.