12 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Уладзіміра Пуціна і ўсіх расіян з Днём Расіі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Сёння Беларусь і Расія разам рэалізуюць маштабныя інтэграцыйныя праекты ў інтарэсах нашых народаў, актыўна ўвасабляюць у жыццё планы эканамічнага і палітычнага супрацоўніцтва", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што і надалей беларуска-расійскія адносіны будуць развівацца ў духу стратэгічнага партнёрства і ўзаемнай падтрымкі.-0-

Навіны Беларусі (БЕЛТА)