21 лістапада, Віцебск /Сяргей Кочаткаў - БЕЛТА/. Віцебскі і Смаленскі дзяржаўныя ўніверсітэты плануюць актывізаваць развіццё партнёрства двух ВНУ ў рамках міжнародных праектаў супрацоўніцтва па праграмах Еўрапейскага саюза "Тэмпус". Аб гэтым карэспандэнту паведаміў рэктар Смаленскага дзяржаўнага ўніверсітэта Яўген Кодзін па выніках рабочай сустрэчы з рэктарам ВДУ Аляксандрам Саладкавым, якая прайшла сёння ў Віцебску. Развіццё міжнароднага супрацоўніцтва для двух ВНУ з'яўляецца адным з прыярытэтнымі напрамкамі дзейнасці. ВДУ і СДУ ўдзельнічаюць у праектах па праграме "Тэмпус" сумесна з ВНУ Расіі і Германіі, і ўсе магчымасці для актывізацыі такога партнёрства ў ВНУ ёсць, перакананы Яўген Кодзін. Так, падчас рабочай сустрэчы ў Віцебску абмяркоўваліся перспектывы ўзаемадзеяння па шматузроўневай сістэме падрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі спецыялістаў у галіне адукацыйнага менеджменту. Яшчэ адным важным напрамкам супрацоўніцтва з'яўляецца ўзаемадзеянне ў навуковай сферы, стварэнне сумесных творчых калектываў і ўдзел у праграмах Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў (БРФФД) і Расійскага гуманітарнага навуковага фонду (РГНФ). Сёння расійская і беларуская ВНУ рэалізуюць тры сумесных праекты, у перспектыве прапануецца пашырыць тэматыку навуковых распрацовак і, як мінімум, да дванаццаці праектаў, якія магчымыя ў такіх навуковых сферах, як гісторыя, экалогія, псіхалогія, філалогія і іншых. "Гэта тая база, ад якой мы будзем адштурхоўвацца, каб развіваць навуковае ўзаемадзеянне шырока і плённа ў фінансавым плане", - падкрэсліў Яўген Кодзін. Акрамя таго, партнёры гатовы напоўніць новым зместам і праектамі супрацоўніцтва па студэнцкім абмене паміж ВНУ. Так, Віцебскі і Смаленскі ўніверсітэты дамовіліся прапрацаваць магчымасць і ўжо ў 2012 годзе правесці ў фестывальным Віцебску беларуска-расійскі студэнцкі форум, да ўдзелу ў якім прадугледжваецца запрасіць прадстаўнікоў студэнцкай грамадскасці з расійскіх ВНУ, размешчаных у прыгранічных з Беларуссю расійскіх рэгіёнах. "Сёння нашы краіны з'яўляюцца членамі Мытнага саюза, а заўтра ўжо запрацуе ЕЭП, таму і паміж ВНУ павінны завязвацца не менш шырокія і цесныя адносіны", - лічыць Яўген Кодзін.-0-

БЕЛТА