10 сакавіка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Адразу ў васьмі намінацыях вылучаны на расійскую нацыянальную кінематаграфічную прэмію "Ніка" першы кінапраект Саюзнай дзяржавы ваенна-патрыятычная драма "Брэсцкая крэпасць". Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Тэлерадыёвяшчальнай арганізацыі Саюзнай дзяржавы "ТРА Саюза", якая сумесна з кінастудыяй "Беларусьфільм" стварыла кінакарціну.
У галоўнай намінацыі "Лепшы фільм" "Брэсцкая крэпасць" будзе змагацца з карцінамі "Як я правёў гэтым летам", "Кочагар", "Край" і "Аўсянкі". Акрамя таго, стужка вылучана на "Ніку" ў намінацыях "Лепшая рэжысёрская праца", "Лепшая праца гукарэжысёра", "Лепшая праца мастака", "Лепшая праца мастака па касцюмах", "Лепшая мужчынская роля" (Павел Дзеравянко), "Лепшая мужчынская роля другога плана" (Яўгеній Цыганаў) і "Адкрыццё года" (Алеша Копашоў).
Цырымонія ўручэння прэміі "Ніка" адбудзецца ў Маскве 7 красавіка.
Нагадаем, зусім нядаўна фільм "Брэсцкая крэпасць" выйграў у дзвюх намінацыях ("Лепшая праца гукарэжысёра" і "Лепшы мантаж") іншай расійскай кінапрэміі - "Залаты арол", заснаванай Нацыянальнай Акадэміяй кінематаграфічных мастацтваў і навук Расіі. -0-
БЕЛТА
Беларуска-расійскі фільм "Брэсцкая крэпасць" вылучаны на прэмію "Ніка" ў васьмі намінацыях
10.3.20110 праглядаў