Беларусь прыме ўдзел у найбуйнейшай турыстычнай выстаўцы World Travel Market (WTM), якая пройдзе ў Лондане 3-6 лістапада. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведаміла дырэктар Нацыянальнага агенцтва па турызме Святлана Гаўрылава.

Беларусь прыме ўдзел у найбуйнейшай турыстычнай выстаўцы World Travel Market (WTM), якая пройдзе ў Лондане 3-6 лістапада. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведаміла дырэктар Нацыянальнага агенцтва па турызме Святлана Гаўрылава.

На беларускім стэндзе будуць прадстаўлены Нацагенцтва па турызме, гасцініца "Юбілейная", інфармацыйна-турысцкі цэнтр "Мінск", туркампаніі "Прайм Тур", "Алатан Тур" і "Віаполь". Таксама ў лістападзе прадстаўнікі беларускага турбізнесу паўдзельнічаюць у Tour&Travel Warsaw у Польшчы.

Як расказала Святлана Гаўрылава, зараз распрацоўваецца план удзелу ў замежных выстаўках 2015 года. Мяркуецца, што адпачынак у Беларусі будуць прэзентаваць у Стамбуле, Тэль-Авіве, Маскве, Берліне, Парыжы, Лондане, Вільнюсе, Варшаве і Мадрыдзе.

WTM з'яўляецца найбуйнейшай іміджавай падзеяй у сферы сусветнага турызму. Штогод экспазіцыю наведваюць больш за 5 тыс. спецыялістаў, у рабоце выстаўкі прымаюць удзел каля 5 тыс. кампаній-экспанентаў, якія прадстаўляюць амаль 200 краін. У бягучым годзе асаблівая ўвага будзе нададзена лічбавым тэхналогіям у туріндустрыі (у тым ліку выкарыстанню плацежных сістэм і сістэм анлайн-браніравання, мабільных дадаткаў, сацыяльных сетак), арганізацыі элітных тураў, прэзентацыі гасцінічных сетак і авіяперавозчыкаў. Экспазіцыя размесціцца ў выставачным цэнтры ExCeL London.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)