Беларусы атрымаюць SMS з запрашэннем прагаласаваць на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў. Пра гэта заявіла старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына ў эфіры інтэрнэт-тэлебачання "СБ. Беларусь сегодня", паведамляе БЕЛТА.

"Цэнтральная выбарчая камісія адправіла заяўку ў Міністэрства сувязі і інфарматызацыі, і ўсе выбаршчыкі атрымаюць адпаведныя SMS-паведамленні з просьбай прыйсці на выбарчыя ўчасткі", - распавяла Лідзія Ярмошына.

Кіраўнік ЦВК адзначыла, што рассылка будзе ажыццяўляцца аўтаматычна, таму паведамленне можа прыйсці на нумар тэлефона, які належыць замежніку або непаўналетняму грамадзяніну, якія не могуць галасаваць на выбарах. "Калі ласка, прыміце гэта з разуменнем, - папрасіла Лідзія Ярмошына. - Дзяржава, вядома ж, працуе з грамадзянамі, каб яны прыходзілі і ўдзельнічалі ў выбарах".

Выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі адбудуцца 11 верасня.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)