Наведванне памежнай зоны для грамадзян Беларусі з 1 студзеня 2017 года стане бясплатным. Такая інфармацыя размешчана на сайце Дзяржаўнага пагранічнага камітэта, паведамляе БЕЛТА.
Наведванне памежнай зоны для грамадзян Беларусі з 1 студзеня 2017 года стане бясплатным. Такая інфармацыя размешчана на сайце Дзяржаўнага пагранічнага камітэта, паведамляе БЕЛТА.
"З 1 студзеня 2017 года ўсе грамадзяне, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Беларусі, вызваляюцца ад выплаты дзяржаўнай пошліны за ўезд (уваход) і знаходжанне ў памежнай зоне. Цяпер пры наведванні рэжымнай тэрыторыі неабходна ўсяго толькі мець з сабой дакумент, які сведчыць асобу (пашпарт, пасведчанне бежанца або від на жыхарства)", - праінфармавалі ў ДПК.
Новыя правілы рэгулююцца Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 кастрычніка 2016 года "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Падатковы кодэкс Рэспублікі Беларусь".
Яшчэ адно актуальнае для беларускіх грамадзян змяненне - тэрмін дзеяння пропускаў у памежную паласу павялічваецца з 1 года да 2 гадоў. Дзяржпошліна за дадзеную паслугу складзе 0,4 базавай велічыні (у цяперашні час 1 БВ роўная Br21). "Плаціць яе не давядзецца жыхарам памежнай зоны, работнікам арганізацый, якія вядуць гаспадарчую дзейнасць у памежнай паласе і шэрагу іншых катэгорый грамадзян, для чаго падрыхтаваны адпаведны праект указа", - дадалі ў Дзяржпагранкамітэце.
У новым годзе зменіцца парадак наведвання памежнай зоны і памежнай паласы для замежных грамадзян. Так, тэрмін дзеяння пропуску ў пагранзону павялічыцца з аднаго года да двух гадоў, а стаўка дзяржпошліны за яго выдачу складзе 0,4 базавай велічыні.
Парадак атрымання пропуску ў памежную паласу будзе такім жа, як і для грамадзян Беларусі. Бясплатна трапіць у памежную паласу зможа замежнік, які мае пропуск у памежную зону.
Памежная зона - участак мясцовасці, прылеглы да Дзяржаўнай мяжы (у сярэднім на глыбіню да 30 км) у межах часткі тэрыторыі раёна, горада, пасёлка гарадскога тыпу, сельсавета, які ўключае таксама належную Беларусі частку вод памежных рэк, азёр і іншых паверхневых водных аб'ектаў і размешчаныя ў гэтых водах астравы, прызначаны для ажыццяўлення аховы мяжы.