2 лістапада, Мінск /Андрэй Асфура - БЕЛТА/. РУП "Белтэлекам" да канца бягучага года не будзе павышаць тарыфы на Інтэрнэт. Пра гэта паведаміў сёння карэспандэнту БЕЛТА генеральны дырэктар нацыянальнага аператара электрасувязі Сяргей Попкоў.
"Тарыфы да канца года для канчатковых абанентаў павышацца не будуць", - сказаў ён, адзначыўшы пры гэтым, што чуткі аб магчымым росце цэн на паслугі інтэрнэт-доступу нацыянальнага аператара сувязі не маюць пад сабой падстаў. Разам з тым гендырэктар не выключыў верагоднасці таго, што тарыфы на Інтэрнэт павысяць некаторыя прыватныя інтэрнэт-правайдары.
У гэтым годзе "Белтэлекам" павышаў кошт паслуг перадачы даных у сакавіку. Тады тарыфы на доступ у Інтэрнэт падаражэлі на 10%. Павышэнне цэн было звязана з "неабходнасцю мадэрнізацыі сеткі, набыцця сучаснага абсталявання і распрацоўкі найноўшых тэхнічных рашэнняў, без якіх немагчымыя далейшае развіццё тэлекамунікацыйных тэхналогій і забеспячэнне гарантавана высокай якасці паслуг".-0-
БЕЛТА
"Белтэлекам" да канца года не будзе падвышаць тарыфы на інтэрнэт
2.11.20120 праглядаў