12 ліпеня, Мінск /Андрэй Асфура – БЕЛТА/. Сёлета магчымае павышэнне кошту паслуг фіксаванай тэлефоннай сувязі. Пра гэта паведаміў сёння журналістам генеральны дырэктар РУП "Белтэлекам" Сяргей Попкоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Паводле яго слоў, пытанне аб павышэнні цэн на паслугі фіксаванай тэлефоннай сувязі будзе вырашацца ў трэцім квартале 2012 года. Як яно будзе вырашана, будзе залежаць ад тэмпаў развіцця гэтага напрамку і фінансава-эканамічнай сітуацыі ў краіне. "Нам лішніх грошай не трэба", - запэўніў кіраўнік кампаніі.
Сяргей Попкоў звярнуў увагу, што летась "Белтэлекам" не падвышаў цэны на свае паслугі. У першым паўгоддзі нацыянальны аператар электрасувязі павысіў тарыфы на большую частку паслуг, аднак рост цэн быў не такім значным, як у іншых аператараў. На цяперашні час паслугі фіксаванай тэлефоннай сувязі не звязаны з высокай рэнтабельнасцю. Звязана гэта з тым, што насельніцтва Беларусі стала радзей карыстацца паслугамі фіксаванай тэлефоннай сувязі. Напрыклад, сёння каля 50% абанентаў задавальняюць 60 ільготных хвілін, г.зн. кампанія практычна аказвае сацыяльныя паслугі.
Разам з тым замежныя эксперты прадказваюць у бліжэйшыя 2-3 гады ўзмацненне попыту на паслугі фіксаванай сувязі. "Фіксаваная сувязь у бліжэйшыя гады верне свае пазіцыі за кошт надзейнасці, якасці і высокіх хуткасцей", - лічыць гендырэктар.-0-
БЕЛТА
Белтэлекам можа да канца года павысіць кошт тэлефонных званкоў
12.7.20120 праглядаў