31 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. РУП "Белтэлекам" з 1 лютага уніфікуе тарыфы для абанентаў стацыянарнай сеткі, якія ажыццяўляюць званкі абанентам аператараў сотавай сувязі. Пра гэта паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў нацыянальным аператары сувязі. Калі раней для ўладальнікаў стацыянарных тэлефонаў дзейнічалі розныя тарыфы для званкоў у CDMA і GSM-сеткі ў залежнасці ад сотавага аператара, то цяпер кошт такіх званкоў будзе аднолькавым для ўсіх сетак. Змяняцца кошт хвіліны тэлефоннай размовы будзе толькі па часе сутак і дні тыдня. Так, у працоўныя дні тыдня з 6.00 да 23.00 кошт 1 мін. складзе Br295, а з 23.00 да 6.00 - Br199. У выхадныя і святочныя дні 1 мін. размовы абыдзецца ў Br199. Такім чынам размовы са стацыянарнага тэлефона з абанентам мабільнага аператара патаннеюць толькі ў тым выпадку, калі тэлефанаваць у сетку аператара velcom. Для званкоў у сеткі іншых сотавых аператараў тэлефонныя размовы для абанентаў стацыянарнай сеткі падаражэюць.-0-

БЕЛТА