Дзеці – гэта наша сёння, ад таго, якімі яны вырастуць, залежыць наша заўтра. Непаўналетнія ў сілу сваёй фізічнай і інтэлектуальнай недаспеласці маюць патрэбу ў асаблівай абароне.

Дзеці – гэта наша сёння, ад таго, якімі яны вырастуць, залежыць наша заўтра. Непаўналетнія ў сілу сваёй фізічнай і інтэлектуальнай недаспеласці маюць патрэбу ў асаблівай абароне.

За 9 месяцаў 2017 года ў Віцебскай вобласці значна павялічылася колькасць дзяцей, якія загінулі ад знешніх прычын – з 18 да 25. Асаблівую ўвагу выклікае гібель дзяцей ад утопленняў (з 5 утопленняў, чацвёра дзяцей патанулі ў штучных вадаёмах, размешчаных на прыдамавых тэрыторыях альбо ў садаводчых таварыствах).

У 2016 годзе ў Лепельскім раёне было 6 выпадкаў гібелі дзяцей у выніку ўтаплення.

Так, напрыклад, 26.03.2016 непаўналетні Назараў Станіслаў Дзмітрыевіч, 27.07.2012 года нараджэння, упаў у натуральны вадаём, размешчаны ў 150 м ад дома 12 у в.Гаражынкі Лепельскага раёна. Рэанімацыйныя дзеянні бацькоў, медыкаў УЗ «Лепельская ЦРБ» да поспеху не прывялі і ў машыне хуткай дапамогі была канстатавана «біялагічная смерць ад утаплення».

У 2017 годзе ў раёне выпадкаў гібелі дзяцей у выніку выпадковага ўтаплення не было, аднак меўся факт гібелі дзіцяці ў выніку абвальвання грунту.

Так, 03.07.2017 каля 18 гадзін 15 хвілін непаўналетні Зарэмба Максім Сяргеевіч, 22.06.2006 года нараджэння, быў знойдзены недалёка ад возера Лепельскае. Смерць Зарэмбы М.С. наступіла каля 18 гадзін 00 хвілін у выніку абвальвання пяску на схіле ўзвышша. Брыгада хуткай медыцынскай дапамогі, якая прыехала па выкліку, стала праводзіць рэанімацыйныя мерапрыемствы. Аднак выратаваць дзіця не ўдалося.

У сувязі з вышэйпрыведзеным, неабходна адзначыць, што трэба тлумачыць дзецям правілы паводзінаў паблізу вадаёмаў (у т.л. і штучных), а таксама наступствы невыканання гэтых правілаў. Навучыць дзіця бяспецы – задача няпростая. Аднак рабіць гэта трэба з самых ранніх гадоў. Пры гэтым самае галоўнае – уласны прыклад бацькоў.

Асноўным залогам бяспекі дзяцей з'яўляецца бацькоўскі кантроль і ўвага. Беражыце дзяцей!

Стажор на пасадзе памочніка пракурора
Е.В.Банеўская