ПАВАЖАНЫЯ РОДЗІЦЕЛІ! Неўзабаве наступяць вясеннія канікулы, а гэта значыць, што дзеці адправяцца ў госці да бабуль і дзядуляў у сельскую мясцовасць або застануцца дома адны. Часта трагедыі з удзелам дзяцей адбываюцца там, дзе бацькоўскі кантроль аслабляецца або зусім адсутнічае, але трагедыі здараюцца і тады, калі дзеці, здавалася б, пад наглядам…
Для службы МНС аднымі з самых трывожных застаюцца пажары, у выніку якіх гінуць дзеці. Асноўнай прычынай узнікнення пажараў з гібеллю дзяцей, як паказвае практыка, становіцца бестурботнасць бацькоў, якія пакінулі іх без нагляду, і дзіцячыя свавольствы з агнём. Дарослыя людзі часам нават не задумваюцца, што пакідаючы дзяцей нават на няпроцяглы час, яны рызыкуюць іх жыццямі. Вядома, ніхто з бацькоў не жадае зла свайму дзіцяці, але ў большасці сваёй трагедыі з удзелам дзяцей - гэта звычайная бестурботнасць дарослых.
Каб пазбегнуць трагедыі, знайдзіце час і словы, каб растлумачыць свайму дзіцяці, чым небяспечны агонь, перыядычна нагадвайце яму пра гэта. Адных перакананняў недастаткова, замацоўвайце іх асабістым прыкладам: бессэнсоўна тлумачыць дзіцяці правілы пажарнай бяспекі, калі мама кідае ў смеццевае вядро запаленую запалку, а тата гуляецца з запальнічкай. У маленькіх дзяцей недастаткова ведаў і жыццёвага досведу, таму яны імкнуцца пераймаць навакольных іх дарослых, у першую чаргу – сваіх бацькоў. Таму ў вашых сілах закласці асновы бяспечных паводзін у дзіцяці.
Засцеражыце сваё жыллё. Правільна эксплуатуйце электрабытавыя прыборы, папярэдне вывучыўшы інструкцыю па эксплуатацыі. Зарадныя прылады, павербанкі і іншае электраабсталяванне зараджайце толькі ўдзень, асабіста кантралюючы гэты працэс. Прыборы ацяплення – печы, прывядзіце ў спраўны стан, своечасова праводзіце іх касметычны рамонт і ачыстку комінаў. Сачыце за станам комінаў у межах гарышчаў. Важна своечасова абслугоўваць газавае абсталяванне, прыцягваючы пры гэтым спецыялістаў газавай сферы. Самастойна займацца рамонтам або заменай абсталявання, звязанага з газазабеспячэннем – забаронена. Ні ў якім разе не паліце ў сваіх дамах, акрамя небяспекі ўзнікнення пажараў, па прычыне неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні, вы наносіце шкоду дзецям, якія яшчэ з ранняга ўзросту набываюць залежнасць ад пасіўнага ўдыхання тытунёвага дыму.
Не варта пакідаць па-за ўвагай і гульні ў пясчаных кар'ерах, а таксама на будаўнічых пляцоўках і неэксплуатаваных будынках. Штогод у зводках ратавальнікаў фіксуюцца выпадкі засыпання пяском падлеткаў у кар'ерах. Дзеці павінны дакладна ведаць, што гульні на пясчаніках – табу. Будаўнічыя пляцоўкі і «закінушкі» таксама прыцягваюць увагу. Менавіта ў такіх будынках дзеці натыкаюцца на арматуру, зрываюцца ўніз або захрасаюць паміж блочнымі элементамі канструкцый. Растлумачыць небяспеку такіх забаў – задача бацькоў.
Не менш важна, каб дзіця ведала, куды звярнуцца па дапамогу ў выпадку небяспекі. Як правіла, на вадаёмы, у кар'еры і іншыя небяспечныя для гульняў месцы дзеці адпраўляюцца ўдваіх ці кампаніяй. Калі адзін трапляе ў бяду, вельмі важна, каб астатнія не спрабавалі збегчы і кінуць таварыша ў небяспецы, а аператыўна паведамілі пра здарэнне ратавальнікам па тэлефонах 101 або 112 і патлумачылі, куды менавіта варта накіраваць дапамогу. Самастойна вызваляць сябра з пасткі можа быць небяспечна для жыцця абодвух.
Паважаныя бацькі! Вакацыі – выдатны час для адпачынку, пазітыўных эмоцый, яркіх уражанняў. Але гэта і самы траўманебяспечны перыяд для дзяцей. Таму зрабіце ўсё, каб уберагчы сваё дзіця ад непрыемнасцей. Паспрабуйце максімальна засцерагчы ваш адпачынак, будзьце побач са сваімі дзецьмі і беражыце іх!