Госці азнаёміліся з досведам працы ў ахове, навуцы і вывучэнні прыродных комплексаў, а таксама турыстычнай дзейнасці. Жыхары Расійскай Федэрацыі пераадолелі больш за 1300 км на шляху ў наш запаведны край лясоў і балот.

ФДБУ «Запаведная Мардовія» размешчана ў Цемнікаўскім раёне Рэспублікі Мардовія, на правым беразе ракі Мокша, на мяжы зоны хваёва-шыракалістых лясоў і лесастэпу.