Бярэзінскі запаведнік з 14 снежня адкрыў цыкл зімовых экскурсійных праграм
16.12.20240 праглядаў
Гасцей чакае экскурсія ў Музей прыроды, дзе можна пазнаёміцца з дзіўным светам тутэйшых жывёл, даведацца пра млекакормячых і птушак, якія насяляюць ахоўныя тэрыторыі. У праграме таксама шпацыр па лясным заапарку, анімацыйная праграма з Дзедам Марозам і Снягуркай, удзельнікаў якой чакаюць вясёлыя гульні, загадкі і падарункі.