У Беразінскім біясферным запаведніку дасягнуты важны вынік — паспяхова апрабавана вырошчванне бярозы павіслай!

У 2024 годзе ў Домжарыцкай ляснічоўцы (Лепельскі раён) правялі эксперымент па вырошчванні мяккалістых парод у адкрытым грунце цяплічнага комплексу. Спецыялісты стварылі спецыяльны скрыню і сістэму паліву для аптымальных умоў.

А ў 2025 годзе ўпершыню ўдалося выгадаваць бярозу павіслую ў закрытых цяплічных умовах — гэта забяспечыла дружныя ўсходы!