30 студзеня ДПУ «Бярэзінскі біясферны запаведнік» адзначае 95-гадовы юбілей — салідная дата ў айчыннай практыцы аховы ўнікальнай прыроднай спадчыны.
Створаны ён для аховы і развядзення рэдкіх відаў жывёл, якія занесены ў нацыянальную Чырвоную кнігу, і птушак. Уваходзіць у сусветную сетку біясферных запаведнікаў ЮНЕСКА.
Дзякуючы сваёй біялагічнай разнастайнасці і ўнікальнасці прыродных комплексаў запаведнік мае выключную значнасць не толькі для Беларусі, але і для ўсёй Еўропы ў цэлым. Тут прысутнічаюць чатыры тыпы экасістэм: густыя лясы, топкія балоты, хуткацечныя вадаёмы і чыстыя лугі. Асноўным тыпам з'яўляюцца лясы, якія займаюць каля 89 працэнтаў тэрыторыі запаведніка.
Да гістарычных славутасцяў запаведніка адносяцца старажытныя курганы, Бярэзінская водная сістэма — адзін са старажытных гандлёвых шляхоў з «варагаў у грэкі», месцы бітваў Айчыннай вайны 1812 года.
Бярэзінскі біясферны запаведнік для нашага раёна і краіны ў цэлым — месца ўнікальнае. Тут, захоўваючы традыцыі, глядзяць у будучыню. Віншуем!
Наталля ХРАПАВІЦКАЯ.