23 ліпеня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Бешанковіцкі раён першым у Віцебскай вобласці завяршыў уборку азімага рапсу. Усяго ў вобласці азімы рапс убраны на 33,8 тыс.га, што складае 65,1% занятых гэтай культурай плошчаў, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА намеснік старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віцебскага аблвыканкама Іван Фёдараў.
Па стане на 23 ліпеня ў рэгіёне намалочана 56,8 тыс.т азімага рапсу пры сярэдняй ураджайнасці 16,8 ц/га. Самая высокая ўраджайнасць адзначаецца ў Верхнядзвінскім (20,9 ц/га), Докшыцкім (20,7 ц/га) і Шаркаўшчынскім (19,9 ц/га) раёнах. Поўнасцю завяршыў уборку рапсу Бешанковіцкі раён, блізкая да завяршэння гэтая праца ў Докшыцкім і Сенненскім раёнах, дзе ўбрана адпаведна 89% і 87% плошчаў.
Да ўборкі збожжавых прыступілі аграрыі 12 раёнаў вобласці: Бешанковіцкага, Браслаўскага, Верхнядзвінскага, Докшыцкага, Віцебскага, Глыбоцкага, Лепельскага, Аршанскага, Полацкага, Сенненскага, Талачынскага, Чашніцкага, Шаркаўшчынскага і Шумілінскага. Поўнамаштабна ўборачная разгорнецца ў рэгіёне ўжо ў бліжэйшыя дні, адзначыў Іван Фёдараў, дадаўшы, што тэхніка і людзі да гэтага гатовыя.
У вобласці працягваецца правядзенне і іншых значных сельскагаспадарчых работ. Так, завяршаецца ўборка насеннікаў ранніх збожжавых траў (убрана 80%). Таксама аграрыі прыступілі да траўлення лёну (вытраўлена першая тысяча гектараў).-0-
БЕЛТА
Бешанковіцкі раён першым у Віцебскай вобласці завяршыў уборку азімага рапсу
23.7.20120 праглядаў