Схадзіць за пакупкамі ці ў цырульню – для многіх маладых мам становіцца калі не праблемай, то задачай не з лёгкіх. Прычым, невырашанай яна застаецца да таго часу, пакуль жанчына не знаходзіць адказ на пытанне: «Хто ж некалькі гадзін пасядзіць з дзіцем?».
Схадзіць за пакупкамі ці ў цырульню – для многіх маладых мам становіцца калі не праблемай, то задачай не з лёгкіх. Прычым, невырашанай яна застаецца да таго часу, пакуль жанчына не знаходзіць адказ на пытанне: «Хто ж некалькі гадзін пасядзіць з дзіцем?». Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання тым, хто сутыкнуўся з такой дылемай, прапануе паслугі бясплатнай няні. Праўда, з некаторымі агаворкамі.
Разлічваць на такую падтрымку бацькі могуць толькі ў дзённы час па працоўных днях. Мамам, якія нарадзілі падвойню, няня будзе дапамагаць не больш за 12 гадзін на тыдзень, тым, у каго з'явілася на свет «трайное цуд», -- 40 гадзін на тыдзень. Улічваецца і ўзрост малых: калі ім спаўняецца тры гады, трэба шукаць альтэрнатыву бясплатнай няні. Выключэнне – дзеці-інваліды. Іх бацькі змогуць карыстацца падобнай паслугай да чатырохгоддзя сваіх дзяцей.
Ці ёсць шансы атрымаць у памочнікі бясплатную няню тым, хто выхоўвае адно дзіця? Толькі ў няпоўных сем'яў з дзіцем-інвалідам. І тут час працы няні павялічваецца да 20 гадзін на тыдзень.
Дарэчы, аформіць у якасці няні можна і свайго неблізкага сваяка, які за садзейнічанне вам будзе атрымліваць яшчэ і зарплату. Са спісу прэтэндэнтаў на ролю няні выпадаюць бабулі і дзядулі, цёці і дзядзькі, браты і сёстры дзіцяці. А вось, да прыкладу, маміна цёця, або ж, іншымі словамі, траюродная бабуля, цалкам для гэтага падыходзіць.
Дарэчы, нягледзячы на тое, што дадзеная паслуга ў нас у краіне аказваецца яшчэ са снежня 2012 года, лепельчане вырашылі скарыстацца ёю толькі ў канцы мінулага года. Гэта дзве поўныя сем'і з падвойнямі. Калі хтосьці з нашых чытачоў захоча паслядоўваць іх прыкладу, у ТЦСАН абяцаюць: бясплатная няня прыйдзе на дапамогу і ім.
М. АРЛОВА