МТС забяспечыў доступ да Wi-Fi у 32 аўтобусах, якія адпраўляюцца з Віцебска, цяпер іх пасажыры могуць бясплатна карыстацца інтэрнэтам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе мабільнага аператара.
МТС забяспечыў доступ да Wi-Fi у 32 аўтобусах, якія адпраўляюцца з Віцебска, цяпер іх пасажыры могуць бясплатна карыстацца інтэрнэтам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе мабільнага аператара.
Аўтобусы з Wi-Fi курсуюць па прыгарадных і міжгародніх маршрутах. Бясплатны інтэрнэт з'явіўся на маршрутах паміж Віцебскам і Мінскам. Заставацца анлайн можна падчас паездкі з абласнога цэнтра ў Лепель, Глыбокае, Росаны, Ушачы, Паставы, Браслаў, Чашнікі, Наваполацк і Навалукомаль.
Аўтобусы з Wi-Fi выязджаюць таксама з аўтавакзалаў Наваполацка, Оршы, Глыбокага і Браслава. У прыватнасці, карыстацца інтэрнэтам можна ў аўтобусах з Оршы ў Віцебск, Наваполацк, Лепель, Горкі, Арэхаўск і Шыбекі.
Бясплатны Wi-Fi даступны любому пасажыру аўтобуса. Трэба толькі прайсці ідэнтыфікацыю: увесцi нумар мабiльнага тэлефона на партале аўтарызацыi. У адказ прыйдзе SMS з кодам, які трэба пазначыць пры падключэнні. Сетка настроена такім чынам, каб інтэрнэтам маглі камфортна карыстацца ўсе пасажыры. Заказчыкам арганізацыі Wi-Fi у аўтобусах выступіў "Віцебскаблаўтатранс".