Бязмытны ўвоз міжнародных пасылак у Беларусі абмежаваны 22 еўра і 10 кг. Гэта прадугледжана ўказам №40, якім унесены змяненні ва ўказ №360 ад 21 ліпеня 2014 года "Аб перамяшчэнні праз мытную мяжу Мытнага саюза ў Рэспубліцы Беларусь тавараў для асабістага карыстання", які сёння ўступае ў сілу, паведамляе БЕЛТА.

Дакумент прадугледжвае змяненне нормы бязмытнага ўвозу тавараў у міжнародных паштовых адпраўленнях. Калі раней норма складала 200 еўра ў месяц, але больш за 31 кг, то цяпер яна паменшана да 22 еўра, але не больш за 10 кг. Такія змены звязаны з тым, што ў апошні час назіралася значнае павелічэнне ўвозу ў краіну ў міжнародных паштовых адпраўленнях камерцыйных партый тавараў.
Звыш 250 тыс. грамадзян Беларусі летась атрымалі ад 10 да 100 і больш пасылак праз МПА з інтэрнэт-крам. Як паказаў аналіз мытных органаў, гэтыя тавары ўвозіліся для камерцыйнага выкарыстання. У параўнанні з 2013 годам колькасць камерцыйных партый тавараў, якія ўвозіліся з інтэрнэт-крам, павялічылася ў шэсць разоў.
Пры гэтым летась больш за 90% грамадзян Беларусі наогул не атрымлівалі міжнародных пасылак.
У асобных краінах ЕС норма бязмытнага ўвозу тавараў у МПА складае таксама 22 еўра.