Высокі паказчык траўматызму на дарогах шмат у чым тлумачыцца свядомым парушэннем Правілаў дарожнага руху асобнымі катэгорыямі ўдзельнікаў дарожнага руху.
Высокі паказчык траўматызму на дарогах шмат у чым тлумачыцца свядомым парушэннем Правілаў дарожнага руху асобнымі катэгорыямі ўдзельнікаў дарожнага руху.
Часта іх няправільныя дзеянні выкліканы пераацэнкай сваіх магчымасцей, залішняй самаўпэўнасцю, агрэсіўнымі паводзінамі, адсутнасцю Аўтакантролю і павагі да іншых удзельнікаў дарожнага руху. Нярэдкія выпадкі, калі грамадзяне свядома садзяцца за руль аўтамабіля або матацыкла, не маючы на гэта ніякага права.
Ва ўсіх краінах свету значны ўклад у аварыйнасць робяць кіроўцы, якія не маюць права кіравання транспартнымі сродкамі. Прычым, да іх адносяць не толькі тых, у каго наогул няма пасведчання кіроўцы, але і парушальнікаў, пазбаўленых гэтага права за мінулыя «здзяйсненні» на дарозе – кіраванне транспартнымі сродкамі ў стане ап'янення, перавышэнне ўстаноўленай хуткасці руху, парушэнне правілаў манеўравання, праезду скрыжаванняў і пешаходных пераходаў і іншыя. У асобных выпадках некаторыя кіроўцы прымудраюцца сабраць поўны «букет» вышэйназваных парушэнняў.
Чаму кіроўцы, пазбаўленыя права кіравання, здзяйсняюць дарожна-транспартныя здарэнні? А проста таму, што такая катэгорыя кіроўцаў кіруе аўтамабілем перыядычна, калі «вельмі трэба» і, натуральна, губляюць навыкі кіравання транспартным сродкам, забываюць Правілы дарожнага руху.
Барацьба з гэтай хваробай грамадства супрацоўнікам ДАІ дапамагае прафілактычная праца і адміністрацыйнае ўздзеянне ў выглядзе грашовых штрафаў, якія вельмі істотныя – да 20-ці базавых велічынь у першы раз і да 50-ці – у выпадку паўторнага аналагічнага парушэння на працягу года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання, альбо ў дачыненні да «паўторніка» можа быць ужыты адміністрацыйны арышт да 15 сутак.
Памятайце, седзячы за руль транспартнага сродку, не маючы права кіравання транспартнымі сродкамі або перадаючы кіраванне транспартным сродкам асобе, якая не мае такога права, не варта забываць, што любыя парушэнні ПДР, грубае іх ігнараванне, недысцыплінаванасць могуць каштаваць страчанага здароўя або жыцця.