– Купля кветак праз сацсеткі, гандлёвыя анлайн пляцоўкі ў невядомых прадаўцоў можа быць небяспечнай і прывесці да махлярства. У апошні час усё часцей сустракаюцца выпадкі, калі злачынцы ствараюць фальшывыя акаўнты, прапануюць прыгожыя букеты кветак па выгадных цэнах, але пасля атрымання аплаты яны бясследна знікаюць, – распавёў старшы оперупаўнаважаны групы па барацьбе з кіберзлачыннасцю Чыгуначнага РАУС г. Віцебска Андрэй Дзянісевіч.

Каб пазбегнуць падобных непрыемнасцей праваахоўнікі раяць прытрымлівацца наступных мер засцярогі:

-Не пераводзьце грошы на рахункі або кашалькі да таго, як у вас будзе поўная ўпэўненасць у тым, што прадавец сапраўды надзейны; -Папрасіце для сувязі мабільны тэлефон. Звычайна махляры размаўляюць толькі перапіскамі, альбо званкамі з выкарыстаннем мэсэнджараў; -Калі ў вас узніклі сумненні, лепш пашукаць іншыя варыянты ў правераных крамах.