16 сакавіка, Наваполацк /Дзіяна Курыла - БЕЛТА/. Без любові да сваёй краіны чалавек ніколі не будзе паспяховым. Такі пункт гледжання выказаў сёння ў Наваполацку на адукацыйным форуме для асоб, уключаных у перспектыўны кадравы рэзерв Віцебскага аблвыканкама, першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Аляксандр Радзькоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Дзе б чалавек ні жыў, у якой бы транснацыянальнай карпарацыі ні працаваў, ён павінен памятаць аб інтарэсах сваёй краіны, падкрэсліў першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта. Перад беларускай моладдзю стаяць няпростыя задачы па развіцці эканамічнага, палітычнага, навуковага патэнцыялу краіны. Але ёй прасцей іх вырашаць, таму што яна сфармавалася ва ўмовах незалежнай Беларусі, упэўнены Аляксандр Радзькоў. Гэту незалежнасць некаторым прыняць няпроста. "Нашым суседзям таксама трэба зразумець, што пытанні з Мінскам трэба вырашаць не праз Брусэль ці Маскву, а непасрэдна з Мінскам. І прымаць выбар народа, прымаць яго Прэзідэнта і ўрад", - сказаў ён.-0-

БЕЛТА