Сёння на тэрыторыі Віцебскай вобласці праводзіцца прафілактычнае мерапрыемства «Бяспечная мабільнасць!»

Яно прысвечана прафілактыцы дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам веласіпедыстаў і пешаходаў на сродках персанальнай мабільнасці (электрасамакатах, моноколах, гіраскутарах, сігвеях).

Супрацоўнікі ДАІ засяродзяць увагу на выкананні ПДР, уключаючы праверку спраўнасці тормазаў і рулявога кіравання ў веласіпедаў і СПМ, наяўнасці святлоадбівальных элементаў у цёмны час сутак, цвярозасці веласіпедыстаў.

З пачатку года на дарогах вобласці загінуў 1 дзіця-пешаход, 9 дзяцей-пешаходаў і двое дзяцей-веласіпедыстаў атрымалі траўмы.

ДАІ заклікае бацькоў праяўляць пастаянную ўвагу да бяспекі дзяцей! Перад тым як адпускаць дзіця самастойна катацца на веласіпедзе або самакаце, пераканайцеся, што ён будзе рабіць гэта ў бяспечным месцы.