Для дзяцей летні перыяд нясе ў сабе радасць, магчымасць загараць і купацца, весяліцца з сябрамі і праводзіць шмат часу на вуліцы, паехаць у аздараўленчы лагер ці да бабулі ў вёску. Для дарослых жа гэта час хваляванняў і вялікай адказнасці. Бо самае галоўнае – не дапусціць, каб з дзіцем нешта здарылася. Таму лепельскія ратавальнікі прапануюць яшчэ раз успомніць пра небяспекі, якія могуць падсцерагаць дзяцей, і разам паспрабаваць пазбегнуць непрыемнасцей.

Першая небяспека – гэта агонь. Галоўнае, што трэба растлумачыць дзецям – запалкі і запальніцы служаць для гаспадарчых спраў, але ніяк не для гульні. Нават маленькая іскра можа прывесці да вялікай бяды ў любым месцы, дома і на вуліцы. Замацоўвайце з дзецьмі правілы пажарнай бяспекі, нагадвайце дзіцяці нумары экстраных службаў і як іх выклікаць.
Вечны праціўнік агню – вада. Але і яна можа несці небяспеку. Большасць сем'яў аддаюць перавагу праводзіць гарачыя летнія дні на пляжах вадаёмаў – возера, рака, мора. Дарослыя і малыя з задавальненнем купаюцца і загараюць, дыхаюць свежым паветрам. Тут жа галоўная ўмова бяспекі дзіцяці – купацца ў суправаджэнні кагосьці з дарослых. Неабходна растлумачыць дзецям, чаму не варта купацца ў незнаёмым месцы і адпраўляцца без дарослых на вадаёмы. Дно ракі, возера можа таіць нямала небяспек: затопленая карэння, вострыя асколкі, халодныя ключы і глыбокія ямы. Таксама дзеці павінны цвёрда засвоіць, што гульні на вадзе небяспечныя, катэгарычна забараняецца ныраць у не прызначаных для гэтага месцах, не варта далёка заплываць на надуўных матрацах і кругах, падаваць ілжывыя сігналы аб дапамозе.
Вельмі часта дзятва любіць пашукаць даволі цікавыя месцы для гульняў. Нярэдкія выпадкі ў летні перыяд, калі дзеці гуляюць у кар'ерах. Ратавальнікі напамінаюць, што кар'еры – гэта не месца для гульняў. Нельга выкопваць у пяску траншэі і лазы, так як ён можа абваліцца. Нельга знаходзіцца на няўстойлівым