7 ліпеня славяне адзначаюць адно з самых загадкавых і магічных святаў «Івана Купала».

      Ноч напярэдадні Івана Купалы – асаблівая, казачная, чарадзейная. У гэту ноч нашы продкі купаліся ў азёрах і рэках, скакалі праз вогнішчы і збіралі лекавыя травы. Традыцыі жывыя, шануюцца, выконваюцца і у наш час. Свята праходзіць весела, дружна, вось толькі яшчэ і вельмі важна, каб яно праходзіла бяспечна.

ПАСТУЛАТЫ КУПАЛЬСКАЙ БЯСПЕКІ:

I пастулатводны 

Па паданні вада ў вадаёмах на Купалле становіцца лекавай, набывае асаблівыя, магічныя ўласцівасці. Таму многія з задавальненнем акунаюцца ў вадаём. Аднак, для таго, каб русалкі і вадзянікі не ўцягнулі на дно рачное, неабходна строга выконваць правілы  Забараняецца: 

- Купацца ў стане алкагольнага ап'янення;
- Заплываць за знакі агароджы і папераджальныя знакі;
- Купацца і ныраць у забароненых і невядомых месцах;
- Скакаць у ваду з дамбаў, прыстаняў, катэраў, лодак, плытоў;
- Дапускаць свавольствы, звязаныя з ныраннем і захопам канечнасцей купаючыхся, узбірацца на буі і іншыя тэхнічныя збудаванні;
- Пакідаць дзяцей ля вады без нагляду.

II пастулат: вогненны 

У гэту чароўную ноч лекавыя ўласцівасці набывае і агонь: па паданні, ён здымае сурокі і адганяе нячысць. У ноч напярэдадні Купалы нашы продкі выбіралі сабе пару і скакалі, узяўшыся за рукі праз вогнішча. Калі ўслед пары паляцяць іскры і іх рукі не раз'яднаюцца падчас скачка - значыць быць вяселлю. Хто ж вышэй скакне, той будзе шчаслівейшы.

Невядома, жаданне ці быць шчаслівым кіравала 35-гадовым жыхаром вёскі Зарэчча Смалявіцкага раёна, калі 6 ліпеня 2016 у 11 гадзін вечара ён, пераскокваючы праз вогнішча, атрымаў апёкі 80 % цела.

Таму куды «шчаслівей» назіраць за полымем вогнішча з бяспечнай адлегласці. І ні ў якім разе не скакаць праз яго, асабліва знаходзячыся пад дурманам «зялёнага змея», «калі і мора па калена, і агонь па лодыжку».

Дарэчы, вогнішча таксама неабходна распальваць па правілах: