За мінулы перыяд 2017 года ў Рэспубліцы Беларусь адбылося 4 пажары ў інтэрнатах, якія належаць розным суб'ектам гаспадарання (08.01.2017 – у інтэрнаце №3 ААТ «Агат-электрамеханічны завод» г. Мінск, 10.02.2017 – у інтэрнаце ААТ «Купалінка» г.Салігорск і інтэрнаце Віцебскага філіяла УА «Беларуская дзяржаўная акадэмія сувязі» г.Віцебск, 11.02.2017 у інтэрнаце ААТ «Прыборабудаўнічы завод Оптрон» г. Мінск).

На тэрыторыі г. Лепеля размешчана 7 інтэрнатаў, таму пытанне бяспечнага пражывання ў іх з'яўляецца актуальным. Правілы пажарнай бяспекі, якія абавязаны выконваць кожны жылец інтэрната:
- ва ўсіх жылых памяшканнях інтэрнатаў на бачных месцах павінны быць вывешаны схематычны план індывідуальнай эвакуацыі з адпаведнага паверха, памятка з патрабаваннямі правілаў пажарнай бяспекі для пражываючых і дзеяннямі на выпадак узнікнення пажару;
- памяшканні, устаноўкі, абсталяванне аб'екта павінны выкарыстоўвацца толькі па мэтавым прызначэнні, вызначаным праектнай і эксплуатацыйна-тэхнічнай дакументацыяй, і ў адпаведнасці з пазначанымі ў іх патрабаваннямі;
- курэнне ў інтэрнатах дапускаецца толькі ў спецыяльна адведзеных, абсталяваных і пазначаных указальнікамі «Месца для курэння» месцах, вызначаных загадам кіраўніка, пры гэтым павінны выконвацца меры бяспекі па выключэнні ўзнікнення пажару;
- дзверы эвакуацыйных выхадаў на лесвічную клетку з калідораў, вестыбюляў, холаў, а таксама знешнія эвакуацыйныя дзверы не дапускаецца зачыняць на замкі і запоры, якія не могуць быць адкрыты знутры без ключа;
- не дапускаецца загромождать праходы, выхады, дзверы на шляхах эвакуацыі, усталёўваць мэблю, кветкі, расліны і іншую маёмасць, якая памяншае мінімальную эвакуацыйную шырыню і вышыню.
Дзеянні ў выпадку ўзнікнення пажару:
грамадзяніну, які выявіў пажар, неабходна:
1 - неадкладна паведаміць па тэлефоне «101» або «112» або непасрэдна ў пажарнае аварыйна-выратавальнае падраздзяленне адрас і месца пажару;
2 - прыняць меры па апавяшчэнні людзей і іх эвакуацыі;
3 - прыняць магчымыя меры па тушэнні пажару наяўнымі першаснымі сродкамі пажаратушэння.