Усім вядома, што лепшы адпачынак – гэта адпачынак ля вады. Але, на жаль, вада можа прыносіць не толькі задавальненне, але і прывесці да трагічных наступстваў. З надыходам купальнага сезона, асабліва калі лета выдаецца спякотным, рэзка ўзрастае колькасць адпачывальнікаў на водных аб'ектах і прапарцыйна павялічваецца колькасць няшчасных выпадкаў. Большасць такіх выпадкаў па-ранейшаму адбываецца па прычыне купанні ў стане алкагольнага ап'янення, купанні ў забароненых месцах альбо няўменні, але вялікім жаданні плаваць.

          Асобна неабходна спыніцца на месцах, забароненых для купанні. Згодна з рашэннем Лепельскага райвыканкама ад 22.03.2021 «Аб вызначэнні месцаў масавага адпачынку грамадзян на тэрыторыі Лепельскага раёна» месцамі масавага адпачынку грамадзян ля вады на тэрыторыі Лепельскага раёна ўстаноўлены тэрыторыя ў межах гарадскога пляжу на Лепельскім возеры, тэрыторыя ў межах пляжу ДУ «Лепельскі ваенны санаторый» на возеры Бабрыца, тэрыторыя ў межах пляжу КУП «ДРАЦ «Жамчужына» на возеры Шчыбот.

          Гэтым жа рашэннем забаронена купанне ў наступных месцах: з пантанавага моста гарадскога парку, мастоў у межах г.Лепеля, на Лепельскай ГЭС і ў вадаёмах-копанях, прызначаных для забеспячэння супрацьпажарнага водазабеспячэння раёна.

Згодна з арт.24.42 КоАП купанне ў забароненых месцах рэк, азёр або іншых вадаёмаў цягне за сабой накладанне штрафу ў памеры ад адной да трох базавых велічынь. Прыцягнуты да адказнасці па гэтым артыкуле КоАП могуць быць асобы, якія дасягнулі шаснаццацігадовага ўзросту. У выпадку, калі гэтае правапарушэнне здзейсніць дзіця, якое не дасягнула шаснаццацігадовага ўзросту, і ў ходзе праводзімай праверкі будзе ўстаноўлена, што прычынай здзяйснення дзіцем гэтага правапарушэння паслужыла невыкананне бацькамі або асобамі, якія іх замяняюць, абавязкаў па выхаванні дзяцей, дадзеныя асобы могуць быць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці па ч.1 арт.10.3 КоАП да адміністрацыйнага спагнання ў выглядзе штрафу ў памеры да 10 базавых велічынь.

Акрамя таго, неабходна адзначыць, што вышэйпаказаным рашэннем райвыканкама закрануты не ўсе водныя аб'екты, гэта значыць маюцца такія вадаёмы, якія не з'яўляюцца месцамі, забароненымі для купанні, але і не вызначаны месцамі масавага адпачынку грамадзян на вадзе.

Купанне ў дадзеных водных аб'ектах фактычна таксама з'яўляецца небяспечным, паколькі на ўказаныя аб'екты не распаўсюджваюцца патрабаванні