У летні канікулярны перыяд пракуратурай Лепельскага раёна на пастаяннай аснове рэалізуюцца наглядныя мерапрыемствы з мэтай выяўлення фактаў, якія пагражаюць бяспецы дзяцей і іх дабрабыту.
У летні канікулярны перыяд пракуратурай Лепельскага раёна на пастаяннай аснове рэалізуюцца наглядныя мерапрыемствы з мэтай выяўлення фактаў, якія пагражаюць бяспецы дзяцей і іх дабрабыту. Прымаемыя па выніках пракурорскіх праверак меры рэагавання спрыяюць неадкладным устранению парушэнняў заканадаўства ў сферы аховы жыцця і здароўя непаўналетніх.
У ходзе наглядных мерапрыемстваў пракуратурай раёна праведзены маніторынг стану работы па выкананні заканадаўства аб папярэджанні гібелі дзяцей ад знешніх прычын, у ходзе якога выяўлены неэксплуатуемы аб'ект, размешчаны ў в.Звезда Лепельскага раёна, які ў сілу свайго месцазнаходжання і стану ўяўляе небяспеку для непаўналетніх.
У ходзе абследавання дзіцячых гульнявых і спартыўных пляцовак горада выяўлены таксама парушэнні, якія ўплываюць на бяспеку знаходжання на іх і ствараюць рызыкі траўматызму.
Па выніках праведзеных маніторынгаў пракурорам раёна ў адрас Лепельскага райвыканкама і КУВП «Бароўка» унесены прадпісанні, у якіх з мэтай папярэджання траўматызму непаўналетніх запатрабавана неадкладна прыняць меры па абмежаванні доступу людзей да патэнцыйна небяспечнага аб'екта, а таксама па прывядзенні ў належны тэхнічны стан дзіцячых гульнявых і спартыўных пляцовак.
Наглядныя мерапрыемствы працягваюцца. Пытанне бяспекі дзяцей у летні перыяд застаецца на асаблівым кантролі пракурора Лепельскага раёна.
Старшы памочнік
пракурора Лепельскага раёна К.В. Грышкевіч