Для дзяцей летні перыяд нясе ў сабе радасць, магчымасць загараць і купацца, весяліцца з сябрамі і праводзіць шмат часу на вуліцы, паехаць у аздараўленчы лагер ці да бабулі ў вёску.
Для дзяцей летні перыяд нясе ў сабе радасць, магчымасць загараць і купацца, весяліцца з сябрамі і праводзіць шмат часу на вуліцы, паехаць у аздараўленчы лагер ці да бабулі ў вёску. Для дарослых жа гэта час хваляванняў і вялікай адказнасці. Бо самае галоўнае – не дапусціць, каб з дзіцём нешта здарылася. Таму Лепельскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях прапануе яшчэ раз успомніць пра небяспекі, якія могуць падкарауляць дзяцей, і разам паспрабаваць пазбегнуць непрыемнасцей.
Першая небяспека – гэта агонь. Галоўнае, што трэба растлумачыць дзецям – запалкі і запальніцы служаць для гаспадарчых спраў, але ніяк не для гульні. Нават маленькая іскра можа прывесці да вялікай бяды ў любым месцы, дома і на вуліцы. Замацоўвайце з дзецьмі правілы пажарнай бяспекі, нагадвайце дзіцяці нумары экстранных службаў і як іх вызываць.
Вечны праціўнік агню – вада. Але і яна можа несці небяспеку. Большасць сем'яў аддаюць перавагу праводзіць гарачыя летнія дні на пляжах вадаёмаў – возера, рака, мора. Дарослыя і малыя з задавальненнем купаюцца і загараюць, дыхаюць свежым паветрам. Тут жа галоўная ўмова бяспекі дзіцяці – купацца ў суправаджэнні кагосьці з дарослых. Неабходна растлумачыць дзецям, чаму не варта купацца ў незнаёмым месцы і адпраўляцца без дарослых на вадаёмы. Дно ракі, возера можа таіць нямала небяспекі: затопленая карэнне, вострыя аскепкі, халодныя ключы і глыбокія ямы. Таксама дзеці павінны цвёрда засвоіць, што гульні на вадзе небяспечныя, катэгарычна забараняецца ныраць у не прызначаных для гэтага месцах, не варта далёка заплываць на надуўных матрацах і кругах, падаваць ілжывыя сігналы аб дапамозе.
Вельмі часта дзетвара любіць падыскаць даволі цікавыя месцы для гульняў. Нярэдкія выпадкі ў летні перыяд, калі дзеці гуляюцца ў кар'ерах. Ратавальнікі нагадваюць, што кар'еры – гэта не месца для гульняў. Нельга выкопваць у пяску траншэі і лазы, так як ён можа абваліцца. Нельга знаходзіцца на няўстойлівым і сыпучым грунце, падыходзіць да краю кар'ера. Забараняецца падыходзіць да працуючай кар'ернай тэхніцы. Растлумачце і раскажыце гэтыя не складаныя правілы сваім дзецям.
Вёска ці дача – гэта не толькі адпачынак, але і догляд за садам і агародам. Калі вы апрацавалі агародніну