Асаблівая ўвага будзе нададзена перавозцы дзяцей у аўтамабілях. Як выконваюць дадзенае правіла мясцовыя кіроўцы, правераць супрацоўнікі АДАІ Лепельскага РАУС, а таксама нагадаюць грамадзянам аб адказнасці за адсутнасць утрымліваючых прылад.
«Бяспека дзяцей — клопат дарослых!». Пад такім дэвізам 31 мая на тэрыторыі краіны пройдзе адзіны дзень бяспекі дарожнага руху. Асаблівая ўвага будзе нададзена перавозцы дзяцей у аўтамабілях. Як выконваюць дадзенае правіла мясцовыя кіроўцы, правераць супрацоўнікі АДАІ Лепельскага РАУС, а таксама нагадаюць грамадзянам аб адказнасці за адсутнасць утрымліваючых прылад.
Акрамя гэтага, інспектары ДПС правядуць мэтанакіраваныя адпрацоўкі дарог, падчас якіх пракантралююць, ці перамяшчаюцца кіроўцы ў светлы час сутак з уключаным на транспартным сродку блізкім святлом фар. Пагутаруюць з пешаходамі, раварыстамі. Апошнім нагадаюць аб тым, што дзеці да 14-ці гадоў не могуць кіраваць роварам на праезнай частцы дарогі без суправаджэння дарослых.
Будуць праведзены і іншыя прафілактычныя мерапрыемствы. Тых, хто не выконвае ПДР, прыцягнуць да адказнасці.
Нагадаем, што ў сувязі з заканчэннем навучальнага года і пачаткам летніх канікул, з мэтай папярэджання ДТЗ з удзелам дзяцей, у перыяд з 25 мая па 5 чэрвеня праводзіцца спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Увага – дзеці!».