Яшчэ да пачатку пасяўной кампаніі супрацоўнікамі Дзяржаўтаінспекцыі раёна праводзяцца дадатковыя мерапрыемствы па забеспячэнні бяспекі дарожнага руху на прадпрыемствах аграпрамысловага комплексу.

Яшчэ да пачатку пасяўной кампаніі супрацоўнікамі Дзяржаўтаінспекцыі раёна праводзяцца дадатковыя мерапрыемствы па забеспячэнні бяспекі дарожнага руху на прадпрыемствах аграпрамысловага комплексу. Супрацоўнікамі ДАІ кантралюецца работа транспарту і самаходных машын сельскагаспадарчых прадпрыемстваў. Пры праверках транспарту на лініі асаблівая ўвага надаецца фізічнаму стану кіроўцаў і механізатараў, наяўнасці ў іх адпаведных вадзіцельскіх пасведчанняў, тэхнічнаму стану транспартных сродкаў, перш за ўсё спраўнасці рулявога кіравання і тармазной сістэмы. Не застаюцца без увагі пытанні правядзення перадрэйсавага кантролю фізічнага стану кіроўцаў і механізатараў, перадрэйсавага тэхнічнага агляду транспартных сродкаў перад выездам на лінію, своечасовасці праходжання тэхнічнага агляду.

Не менш важная і спраўнасць святлавых прыбораў, асабліва на самаходных машынах і трактарах. Бо палявыя работы, як правіла, праводзяцца на працягу ўсяго светлавога дня, і ўжо ў цёмны час сутак тэхніка вяртаецца ў гараж. Няспраўнасць асвятляльных прыбораў пры гэтым можа стаць прычынай сур'ёзных дарожна-транспартных здарэнняў. Нямала важна таксама абазначыць святлоадбіўнымі элементамі навеснае сельскагаспадарчае абсталяванне, якое па сваіх памерах істотна выступае за габарыты трактара.

Дзяржаўтаінспекцыя Лепельскага РАУС