Сёлета на Віцебшчыне на вадаёмах патанула 24 чалавекі, у тым ліку двое непаўналетніх дзяцей.

Найбольш частай прычынай гібелі людзей на вадзе (больш за палову ўсіх здарэнняў) з'яўляецца купанне ў нецвярозым стане. Усе мы ведаем, што даволі часта адпачынак на вадаёмах у нашых грамадзян суправаджаецца распіццём спіртных напояў, а, як вядома, алкаголь блакуе нармальную дзейнасць галаўнога мозгу. Пад яго ўздзеяннем чалавек не можа кантраляваць свае дзеянні і каардынаваць рухі так, як гэта неабходна для бяспечнага плавання.

  Таксама сярод асноўных прычын няшчасных выпадкаў на вадзе – грубае парушэнне правілаў бяспекі. Даволі часта купанне на непрыстасаваных і неабарудаваных для гэтых мэт вадаёмах заканчваецца трагічна. Нямала выпадкаў, калі некаторыя людзі, брававаючы сваім майстэрствам, уплываюць далёка ад берага, ныраюць і скачуць у ваду ў незнаёмых месцах. У выніку такіх дзеянняў можна не толькі загінуць, але і апынуцца на ўсё жыццё прыкаваным да інваліднай каляскі з-за атрыманых траўм пры ўдарах.

То бок мы бачым, што вада сапраўды з'яўляецца небяспечнай стыхіяй, якая не даруе памылак нікому. І пры невыкананні правілаў бяспекі можа патануць і той, хто не ўмее плаваць, і той, хто наадварот добра плавае. Няшчасныя выпадкі могуць адбыцца і на вялікіх, і на малых вадаёмах, а галоўнай прычынай іх узнікнення з'яўляецца чалавечая неабдуманасць.

Меры бяспекі пры купанні