З мэтай кантролю за забеспячэннем пажарнай бяспекі на аб'ектах будаўніцтва Лепельскага раёна работнікамі сектара нагляду і прафілактыкі Лепельскага раённага аддзела па НС праведзены мерапрыемствы тэхнічнага характару на асабліва значных будоўлях раёна

З мэтай кантролю за забеспячэннем пажарнай бяспекі на аб'ектах будаўніцтва Лепельскага раёна работнікамі сектара нагляду і прафілактыкі Лепельскага раённага аддзела па НС праведзены мерапрыемствы тэхнічнага характару на асабліва значных будоўлях раёна: будаўніцтве новага дзіцячага сада і фізкультурна-аздараўленчага цэнтра ў горадзе Лепелі.

Асаблівая ўвага была нададзена мабільным (перасоўным) вагончыкам будаўнікоў і іншым часовым збудаванням на будаўнічых пляцоўках, так званым вагон-бытоўкам, бо ў большасці выпадкаў яны з'яўляюцца аб'ектамі пажараў на будаўнічых пляцоўках.

Згодна з нормамі, адной з патрабаванняў, на якое звярталі ўвагу ратавальнікі, было эксплуатацыя печаў завадскога вырабу, бо самаробныя печы не праходзілі выпрабаванні і не з'яўляюцца настолькі надзейнымі, як зробленыя на вытворчасці. Без увагі не засталіся і аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі, задача якіх - апавясціць аб узніклым пажары і тым самым выратаваць жыццё чалавека. Вогнетушыцелю, правілам яго прымянення таксама было нададзена значная ўвага.

У ходзе правядзення мерапрыемстваў у асноўнай частцы грубых парушэнняў выяўлена не было, аднак і не абышлося без тых аб'ектаў, дзе кіраўнікі і службовыя асобы будаўнічых арганізацый не з належным разуменнем ставяцца да забеспячэння пажарнай бяспекі.

У ходзе правядзення мерапрыемстваў работнікам падрадных арганізацый даводзілася інфармацыя аб парушэннях патрабаванняў пажарнай бяспекі, а таксама неадкладна прымаліся меры рэагавання па ліквідацыі ўсіх выяўленых парушэнняў.