Супрацоўнікі сектара нагляду і прафілактыкі Лепельскага раённага аддзела па НС правялі рэйдавыя мерапрыемствы па будаўнічых пляцоўках аб'екта будаўніцтва: капітальны рамонт жылога дома ў горадзе Лепелі.

Асаблівая ўвага была нададзена мабільным (перасоўным) вагончыкам будаўнікоў і іншым часовым збудаванням на будаўнічых пляцоўках, так званым вагон-бытоўкам, так як у большасці выпадкаў яны з'яўляюцца аб'ектамі пажараў на будаўнічых пляцоўках.
Згодна з нормамі, адной з патрабаванняў, на якое звярталі ўвагу ратавальнікі, было эксплуатацыя печаў завадскога вырабу, так як самаробныя печы не праходзілі выпрабаванні і не з'яўляюцца настолькі надзейнымі, як зробленыя на вытворчасці. Без увагі не засталіся і аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі, задача якіх апавясціць аб узніклым пажары і тым самым выратаваць жыццё чалавека. Вогнетушыцелю, правілам яго прымянення таксама было нададзена значная ўвага.
У ходзе правядзення мерапрыемстваў работнікам падрадных арганізацый даводзілася інфармацыя аб парушэннях патрабаванняў пажарнай бяспекі, а таксама неадкладна прымаліся меры рэагавання па ўстараненні ўсіх выяўленых парушэнняў.