З мэтай папярэджання пажараў і гібелі людзей на іх у рамках рэспубліканскай акцыі «Бяспека ў кожны дом!» работнікі Лепельскага раённага аддзела па НС наведалі шматдзетныя сем'і, дзе правялі навучальныя заняткі для дзяцей і іх бацькоў.

Прадстаўнікі службы "101" нагадалі дзятве правілы бяспекі дома, на вуліцы і ў школе, разабралі, як неабходна дзейнічаць, калі надзвычайная сітуацыя ўсё ж адбылася. Хлопчыкі і дзяўчынкі адпрацавалі алгарытм дзеянняў у выпадку ўзнікнення пажару і ўспомнілі, па якіх нумарах тэлефонаў неабходна выклікаць ратавальнікаў.
– Запомніце, калі здарыўся пажар, ні ў якім разе не хавайцеся пад ложкам або ў шафе. Трэба выбягаць на вуліцу і паведамляць пра здарэнне дарослым, – нагадалі работнікі МНС.
У завяршэнні сустрэч ратавальнікі заклікалі дарослых выконваць правілы пажарнай бяспекі, не пакідаць дзяцей адных без нагляду і сваім прыкладам навучаць падрастаючае пакаленне.
– Не пакідайце дзяцей адных без нагляду, прыбярыце далей запальнічкі і запалкі і іншыя пажаранебяспечныя прадметы. Сыходзячы з дома, не пакідайце ўключанымі электрапрыборы. Своечасова праводзіце тэхнічнае абслугоўванне аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, якія з'яўляюцца незаменнымі памочнікамі ў выяўленні пажару, – акцэнтавала ўвагу бацькоў інспектар прапаганды.