Асноўнымі прычынамі ўзнікнення надзвычайных сітуацый у жылым сектары па-ранейшаму застаюцца неасцярожнае абыходжанне з агнём, парушэнне правілаў эксплуатацыі печанага ацяплення і электраабсталявання, дзіцячыя свавольствы з агнём. У большасці выпадкаў вогненныя НС – гэта вынік бестурботнасці і занядбання правіламі бяспекі. З мэтай папярэджання пажараў і гібелі людзей ад іх з 2 па 27 лютага ў рэспубліцы пройдзе акцыя «Бяспека – у кожны дом!».

Акцыя будзе праходзіць з 2 па 27 лютага ў 4 этапы.
1-ы этап2-6 лютага (акцыя праводзіцца на прадпрыемствах і ў арганізацыях);
2-і этап9-13 лютага (акцыя праводзіцца у дашкольных і агульнаадукацыйных установах).
3-і этап – 16-27 лютага (акцыя праводзіцца ў ЛГАтК і ЛГПЛ);
4-ы этап27 лютага(акцыя праводзіцца у краме «Універмаг»).