Бяспека ў кожны дом
2 лютага інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Аляксандр Садоўскі ў рамках першага этапу рэспубліканскай акцыі «Бяспека – у кожны дом!» наведаў аддзяленне дзённага знаходжання ТЦСАН Лепельскага раёна. «Папярэдзіць, расказаць, навучыць і адвесці небяспеку!» – галоўная мэта ратавальніка.
Падчас гутаркі асаблівая ўвага была звернута на трагічныя прыклады гібелі людзей на пажарах у раёне, на канкрэтных прыкладах разабраны агнявыя надзвычайныя сітуацыі, прыведзены прыклад сённяшняй трагічнай гібелі мужчыны ў вёсцы Бароўка. У даступнай форме інспектар растлумачыў пажылым людзям прынцып працы аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка, патлумачыў прынцып яго працы, расказаў як правільна яго абслугоўваць, прывёў прыклады выратавання чалавечых жыццяў у выніку спрацоўкі. Растлумачаны правілы карыстання электрычнымі і газавымі прыборамі. Пасля прагляду навучальнага фільма «Паводзіны пры пажары» наведвальнікі аддзялення ахвотна адказвалі на пытанні віктарыны, прычым большасць адказаў былі правільныя. Таксама сумесна быў разабраны алгарытм дзеянняў пры пажары і правілы выкліку ратавальнікаў. Актыўным удзельнікам мерапрыемства ўручаны памяткі. У канцы сустрэчы наведвальнікі дзённага аддзялення выступілі з творчымі нумарамі, а Аляксандр Садоўскі пажадаў усім моцнага здароўя і захавання правілаў бяспекі.