Пры правядзенні 2 этапа рэспубліканскай акцыі «Бяспека – у кожны дом!» 16 лютага лепельскія ратавальнікі арганізавалі сустрэчу з навучэнцамі 1 курса УА «Лепельскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж».
Пры правядзенні 2 этапа рэспубліканскай акцыі «Бяспека – у кожны дом!» 16 лютага лепельскія ратавальнікі арганізавалі сустрэчу з навучэнцамі 1 курса УА «Лепельскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж». Работнікі МНС расказалі прысутным аб правілах пажарнай бяспекі і надзвычайных сітуацыях, з якімі могуць сутыкнуцца студэнты ў побыце, а таксама ва ўстанове адукацыі. Прыведзены прыклады надзвычайных сітуацый, трагедый, якія прымусілі б задумацца падрастаючае пакаленне, ці варта рызыкаваць сваім жыццём дзеля хвіліннай забавы.
У ходзе мерапрыемства з моладдзю было праведзена анкетаванне, таксама яны прынялі ўдзел у віктарыне па бяспецы жыццядзейнасці, у конкурсах «Усталюй АПІ» і «Апрананне баявога адзення». Для рабят былі прадэманстраваны розныя надзвычайныя сітуацыі, а яны ў сваю чаргу выбудоўвалі правільны алгарытм дзеянняў у той ці іншай сітуацыі. З цікавасцю прайшла прэзентацыя мабільнага прыкладання «МНС Беларусі. Дапамога побач», многія рабяты ўсталявалі яго на свае гаджэты прама падчас мерапрыемства.
У замацаванне вывучанага матэрыялу прадэманстраваны навучальныя фільмы «Пажарная бяспека ў студэнцкіх інтэрнатах» і «Вогнетушыцелі».