На другім этапе рэспубліканскай акцыі «Бяспека – у кожны дом!» лепельскія ратавальнікі арганізавалі сустрэчу з навучэнцамі 4 курса УА «Лепельскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж» і вучнямі Слабадской дзіцячы сад-сярэдняя школа.

На другім этапе рэспубліканскай акцыі «Бяспека – у кожны дом!» лепельскія ратавальнікі арганізавалі сустрэчу з навучэнцамі 4 курса УА «Лепельскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж» і вучнямі Слабадской дзіцячы сад-сярэдняя школа. Работнікі МНС расказалі дзецям аб правілах пажарнай бяспекі і надзвычайных сітуацыях, з якімі могуць сутыкнуцца студэнты і школьнікі ў быце, а таксама ва ўстанове адукацыі. Прыведзены прыклады надзвычайных сітуацый, трагедый, якія прымусілі б задумацца падрастаючае пакаленне, ці варта рызыкаваць сваім жыццём дзеля хвіліннай забавы.

У ходзе мерапрыемстваў з моладдзю было праведзена анкетаванне, таксама яны прынялі ўдзел у віктарыне па бяспецы жыццядзейнасці, у конкурсе «Усталюй АПІ». Для дзяцей былі прадэманстраваны розныя надзвычайныя сітуацыі, а яны ў сваю чаргу выбудоўвалі правільны алгарытм дзеянняў у той ці іншай сітуацыі. З цікавасцю прайшла прэзентацыя мабільнага прыкладання «МНС Беларусі. Дапамога побач», многія дзеці ўсталявалі яго на свае гаджэты прама падчас мерапрыемства.

У замацаванне вывучанага матэрыялу прадэманстраваны навучальныя фільмы «Пажарная бяспека ў студэнцкіх інтэрнатах», «Бяспека – у кожны дом» і «Вогнетушыцелі».