У ходзе правядзення рэспубліканскай акцыі «Бяспека – у кожны дом!» ратавальнікі прымалі гасцей, наведвальнікаў дзённага аддзялення ДУ «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Лепельскага раёна».
У ходзе правядзення рэспубліканскай акцыі «Бяспека – у кожны дом!» ратавальнікі прымалі гасцей, наведвальнікаў дзённага аддзялення ДУ «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Лепельскага раёна». На пачатку была праведзена аглядная экскурсія, дзе госці азнаёміліся з умовамі, у якіх працуюць і жывуць ратавальнікі, і паглядзелі тэхніку, якая стаіць на ўзбраенні аддзела. Таксама было прадэманстравана спецыяльнае абсталяванне пажарнага аўтамабіля, паказана баявая праца падраздзялення. Пасля экскурсіі ў актавай зале работнікі МНС правялі прафілактычную гутарку, расказалі, як паводзіць сябе ў выпадку любой надзвычайнай сітуацыі, паўтарылі нумары выкліку экстранных службаў, а таксама нагадалі правілы паводзін дома, на вадаёме ў зімовы час. Усе ўдзельнікі мерапрыемства актыўна адказвалі на зададзеныя пытанні і дзяліліся сваімі ведамі. На практыцы навучыліся ўсталёўваць аўтаномны пажарны апавяшчальнік, апранаць баявое адзенне пажарнага-ратавальніка, паўдзельнічалі ў конкурсе «Самы спрытны». У замацаванне атрыманай інфармацыі прадэманстраваны навучальныя відэафільмы «АПА», «Бяспека на кухні» і «Бяспека ацяплення». У канцы сустрэчы ратавальнікі заклікалі дзяцей быць уважлівымі і асцярожнымі, не забываць аб мерах бяспечных паводзін.