З мэтай папярэджання пажараў у жылым фондзе і гібелі людзей ад іх, у межах рэспубліканскай акцыі «Бяспека – у кожны дом!» лепельскія ратавальнікі правялі прафілактычныя мерапрыемствы з жыхарамі Слабодскога і Баброўскага сельсаветаў.

З мэтай папярэджання пажараў у жылым фондзе і гібелі людзей ад іх, у межах рэспубліканскай акцыі «Бяспека – у кожны дом!» лепельскія ратавальнікі правялі прафілактычныя мерапрыемствы з жыхарамі Слабодскога і Баброўскага сельсаветаў. Падчас свайго выступлення ратавальнікі прадэманстравалі прэзентацыю, дзе наглядна азнаёмілі прысутных з асноўнымі прычынамі ўзнікнення пажараў і да якіх наступстваў можа прывесці невыкананне элементарных правілаў бяспекі. Таксама работнікі МНС прадэманстравалі прафілактычны відэафільм «Бяспека – у кожны дом!».

Далей, прысутнай аўдыторыі работнікі МНС практычна паказалі, як трэба дзейнічаць у розных надзвычайных сітуацыях. Жыхары вёсак адпрацавалі выклік службы выратавання, тушэнне ўмоўнага ўзгарання вогнетушыцелем, прымерылі на сябе баявое адзенне ратавальніка і набылі навыкі ўстаноўкі АПІ.

У завяршэнні мерапрыемства была распаўсюджана наглядна-выяўленчая прадукцыя МНС і настойліва рэкамендавана ўсталяваць аўтаномны пажарны апавяшчальнік у сваіх домаўладаннях.