У перыяд са 16 снежня 2019 года па 12 студзеня 2020 года на тэрыторыіі Віцебскай вобласці праводзіўся комплекс дадатковых мер па кантролі за паводзінамі непаўналетніх у перыяд правядзення навагодніх мерапрыемстваў і зімовых канікул

У перыяд са 16 снежня 2019 года па 12 студзеня 2020 года на тэрыторыіі Віцебскай вобласці праводзіўся комплекс дадатковых мер па кантролі за паводзінамі непаўналетніх у перыяд правядзення навагодніх мерапрыемстваў і зімовых канікул у мэтах папярэджання правапарушэнняў з боку непаўналетніх, а таксама надзвычайных здарэнняў з іх удзелам.

Напярэдадні канікул ва ўсіх навучальных установах г.Лепеля і Лепельскага раёна былі праведзены выступленні і інструктажы перад вучнямі і педагагічным саставам аб неабходнасці выканання мер асабістай бяспекі, правілаў паводзінаў у грамадскіх месцах, недапушчальнасці здзяйснення проціпраўных дзеянняў.

У рамках праведзеных мерапрыемстваў была арганізавана штодзённая праца ў вячэрні час рэйдавымі групамі супрацоўнікамі ІСН і іншых службаў Лепельскага РАУС па выяўленні правапарушэнняў, якія здзяйсняюцца непаўналетнімі, выяўленні фактаў рэалізацыі падлеткам алкагольнай і слабаалкагольнай прадукцыі, праверцы непаўналетніх, з якімі арганізавана і праводзіцца індывідуальная прафілактычная праца, адпрацоўцы дыскатэк, інтэрнатаў і іншых месцаў канцэнтрацыі непаўналетніх. Акрамя таго, была арганізавана праца па праверцы сем'яў, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, дзе выхоўваюцца дзеці. Па выніках рэйдавых мерапрыемстваў выяўлены адзін факт невыканання бацькамі з названай катэгорыі сем'яў абавязкаў па выхаванні дзяцей, аб чым былі праінфармаваны аддзел па адукацыі і камісія па справах непаўналетніх Лепельскага райвыканкама для прыняцця мер рэагавання.

Хочацца адзначыць той факт, што за час навагодніх святаў і зімовых канікул, з агульнай колькасці непаўналетніх, з якімі арганізавана індывідуальная прафілактычная праца як Лепельскім РАУС, так і іншымі тэрытарыяльнымі аддзеламі ўнутраных спраў, і якія прыбылі на канікулы на тэрыторыю Лепельскага раёна, толькі адным непаўналетнім дапушчана паўторнае здзяйсненне правапарушэння, за што ён быў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за ўжыванне алкагольных напояў. Таксама ў дачыненні да бацькоў аднаго непаўналетняга быў складзены пратакол аб адміністрацыйным

правапарушэнні за невыкананне бацькамі абавязкаў па суправаджэнні непаўналетніх, якія не дасягнулі шаснаццацігадовага ўзросту, у начны час.

У цэлым, праводнымі мерапрыемствамі ўдалося падтрымаць спрыяльнае становішча ў падлеткавым асяроддзі і не дапусціць здзяйснення злачынстваў непаўналетнімі.

Начальнік ІУД АМЗ Ляпельскага РАУС А.М.Бурмістраў